У Гомелі затрыманы актывіст апазіцыі Канстанцін Жукоўскі
У Гомелі ў будынка УКДБ 13 студзеня быў затрыманы актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Кастусь Жукоўскі, паведамляе БелаПАН. Як паведаміў Жукоўскі, у будынка КДБ ён чакаў сваіх сяброў, якіх выклікалі на допыт супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі. "Я быў з відэакамерай і здымаў помнік Феліксу Дзяржынскаму. Да мяне падышлі невядомыя, якія не прадставіліся, верагодна, супрацоўнікі спецслужбаў, і забаранілі мне здымаць, а таксама сталі пагражаць, а затым затрымалі. Я выклікаў міліцыю, каб яна мяне абараніла. У выніку мяне завезлі ў апорны пункт", — пракаментаваў актывіст.
На яго быў складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Верагодна, з апорнага пункта міліцыі Жукоўскага адвязуць у суд.
Тым часам ва УКДБ працягваюцца апытанні актывістаў апазіцыі. Сёння ва УКДБ былі выкліканы гамяльчане, якія ўдзельнічалі ў зборы подпісаў за Андрэя Саннікава, а таксама лідар абласной арганізацыі незалежнага прафсаюза РЭП Віктар Казлоў і актывіст грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Сяргей Дварэцкі.