У Гомелі жанчына сканала на прыёме ў паліклініцы

У Гомелі раніцай 12 студзеня ў кабінеце паліклінікі ў Чыгуначным раёне раптоўна сканала 40-гадовая жанчына. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. У той жа дзень у Навабеліцкім раёне каля паліклінікі раптоўна сканаў 68-гадовы жыхар Гомельскага раёна, які накіроўваўся на прыём да лекара.

Праваахоўныя органы высвятляюць акалічнасці смерці людзей.