У Гомелі злодзей знайшоў у падвале арсенал і падарваўся на гранаце

Арсенал знайшоў у падвале жылога дома ў цэнтры Гомелю 33-гадовы злодзей. Акрамя 800 патронаў, там былі нажы, граната і ўзрывальнікі.  Мужчына вырашыў вывучыць гранату і выцягнуў чаку, адбыўся выбух. Злодзея даставілі ў бальніцу, лекары зрабілі ўсё магчымае, каб захаваць яму руку. Тым часам на месца здарэння прыбылі прадстаўнікі спецслужбаў. З 5-павярховага дома былі эвакуіраваныя 38 чалавек.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць, каму належаў арсенал. Мужчыне пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі за "незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў". У бальніцы яго ахоўваюць двое супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе тэлеканал СТВ.