У Гомелі з'явіўся маньяк?

У адным з мікрараёнаў Гомеля пачасціліся выпадкі нападаў на маладых дзяўчат. Напады адбываюцца, як правіла, у пад'ездах шматпавярховікаў. Нібыта здарылася ўжо некалькі інцыдэнтаў з згвалтаваннем і два з іх скончыліся смерцю, паведамляе сайт gorodgomel.by. Сайт сцвярджае, што неафіцыйна праваахоўныя органы пацвердзілі гэтыя чуткі. Як распавядаюць мясцовыя жыхары,  міліцыя ў цяперашні час актыўна займаецца дактыласкапіяй і фатаграфуе мужчын, якія пражываюць у мікрараёне Сельмаш.