У Гомельскім раёне выпадковыя пасажыры прывязалі кіроўцу да дрэва
У Гомельскім раёне здзейснены разбойны напад на кіроўцу аўтамабіля «Фольксваген-Пасат», які падвозіў выпадковых пасажыраў.
Каля гомельскага гатэлю «Турыст» двое невядомых папрасілі яго падвезці іх да вёскі Прыбор. На аўтадарозе Гомель - Рэчыца яны папрасілі кіроўцу спыніцца.
Пасля, пагражаючы прадметам, падобным на пісталет, вывелі мужчыну ў лес і скотчам прывязалі да дрэва. Злачынцы завалодалі яго аўтамабілем і з’ехалі ў невядомым кірунку. У выніку аператыўна-пашуковых мерапрыемстваў аўтамабіль быў знойдзены ў лясным масіве каля Гомеля, зараз ідзе вышук злачынцаў.
БелаПАН