У горадзе Любань злавілі фальшываманетчыкаў

У горадзе Любань Мінскай вобласці міліцыя злавіла фальшываманетчыкаў. Трое мужчын перавозілі ў мікрааўтобусе 1703 фільшывых купюры, наміналам у 20 тысяч рублёў, расходныя матэрыялы да фотапрынтара і чарніла. Пазней быў затрыманы 28-гадовы праграміст аднаго з прадпрыемстваў Любаншчыны, які падазраецца ў саўдзельніцтве ў здзяйсненні злачынства.

Праваахоўнікі спадзяюцца, што ім удалося злавіць удзельнікаў групы, якая ўжо некалькі месяцаў запаланяла фальшыўкамі Мінскую вобласць. Усе купюры мелі аднолькавы серыйны нумар Бх8851117.

www.kp.belkp.by