У Горках уначы загарэлася турма

Папраўчая калонія №9 у Горках загарэлася сёння ўначы. Гарэў цэх па вырабе драўлянага брыкету.  Падчас пажару было пашкоджанае абсталяванне. Знішчана 200 кілаграмаў драўлянага брыкету. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Магілёўскім упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Магілёўскія выратавальнікі: "У выніку пажару пацярпела лінія па вырабе драўлянага брыкету і гатовая прадукцыя. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца".

Калонія №9 – адна з самых старых у Беларусі. Яна разлічаная на 2000 чалавек.