У Грэцыі паліцыя разагнала дэманстрацыю антыфашыстаў слезацечным газам

У дэманстрацыі, скіраванай супраць ультраправай партыі "Залаты світанак", прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Яны прайшлі маршам з цэнтра горада да штаб-кватэры партыі.



Сутычкі з паліцыянтамі пачаліся праз агрэсіўныя паводзіны дэманстрантаў. Як перадае РБК, тыя закідвалі праваахоўнікаў камянямі і бутэлькамі.



Дэманстрацыі супраць ультраправай партыі пачаліся пасля паведамленняў, што прыхільнік "Залатога світанку" прызнаўся ў забойстве актывіста антыфашысцкага руху.



Фота — AFP