У Гродне аштрафавалі за канцэрт польскага гурта, а пасля адмянілі штраф
На 1 мільён 50 тысяч рублёў быў аштрафаваны кіраўнік гродзенскай філіі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрый Істомін за канцэрт польскага гурта "Транскапэла". Аднак пасля штраф замянілі папярэджаннем.
Істоміна выклікалі ў гарадскі аддзел МНС, дзе распытвалі пра канцэрт гурта, які прайшоў 13 траўня ў гродзенскім офісе АГП. У выніку, палітык атрымаў штраф за "парушэнне пажарнай бяспекі". Пры гэтым выратавальнікі спасылаліся на паперу, якую яны атрымалі з міліцыі.
Сёння кіраўнік гродзенскага МНС, на прыёме ў якога Істомін прабыў тры гадзіны, адмяніў штраф, замяніўшы яго папярэджаннем.
Нагадаем, што канцэрт "Транскапэлы" быў арганізаваны пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне і на ім прысутнічаў генеральны консул.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна