У Гродне беларускія чувашы ўсклалі кветкі Чапаеву

Да адзінага ў Беларусі помніка савецкаму камандзіру Васілю Чапаеву прадстаўнікі чувашскай абшчыны ўсклалі кветкі. Стужка на кветках была падпісаная па-беларуску: “В.І. Чапаеву ад абшчыны беларускіх чувашоў”.  Ускладанне кветак чувашы прымеркавалі да фестывалю нацыянальных культур, які сёння распачынаецца ў Гродне. Апошняе такое ўскладанне кветак абдылося 15 лютага, калі  кожны чуваш святкуе народнае свята "Улах".

Як удалося даведацца, Васіль Іванавіч нарадзіўся ў вёсцы Будайка, якая ўваходзіць зараз у горад Чабаксары, сталіцу Чувашскай Рэспублікі. Аднак сам Чапаеў па нацыянальнасці мардвін.

Помнік Чапаеву ў Гродне знаходзіцца на вуліцы, якая насіла імя савецкага камандзіра, а цяпер гэта вуліца Міхася Васілька, беларускага пісьменніка.

Сяргей АПАНОВІЧ, Еўрарадыё, Гродна