У Гродне будуць шыць джынсы на экспарт па 20 долараў за пару

Джынсы на экспарт коштам каля дваццаці долараў за пару будуць шыць у Гродне. Чакаецца, што першая партыя адзежы адправіцца ў продаж не раней чым праз год.
Не менш за трыццаць адсоткаў ад вырабленага тавару павінна паступаць у мясцовую гандлёвую сетку.

На рэалізацыю праекту будуць прыцягвацца англійскія і польскія інвестыцыі на больш чым два мільёны долараў, піша “Вечерний Гродно”.