У Гродне людзей не пускаюць у музей пажарнай справы
У жыхароў Гродна ўзніклі праблемы з доступам да музею пажарнай справы, які адчыніўся ў верасні сёлета. Пра пачатак яго працы паведамілі мясцовыя і рэспубліканскія СМІ. Аднак, калі ў выхадныя гродзенцы вырашылі паглядзець разрэкламаваную экспазіцыю, у музей яны не патрапілі. Высветлілася, што абласное ўпраўленне МНС, якому падпарадкоўваецца музей, не паспела падлічыць, колькі будуць каштаваць білеты. Няма і касавага апарата.
У чацвер пройдзе інвентарызацыя, потым будуць набіраць штат і вызначаць, колькі для працы спатрэбіцца электраэнергіі. Усё гэта паўплывае на кошт білета, як і сума, выдаткаваная на экспанаты.
Наведвальнікаў плануюць прымаць толькі ў сярэдзіне лістапада. А пакуль у музей, паводле папярэдняй дамоўленасці, прапускаюць толькі дэлегацыі.