У Гродне на вітрыне ажылі Барбі і Кен (фота)
19 сакавіка на гродзенскіх вітрынах танцавалі легендарныя лялькі Барбі і Кен.
Загрыміраваныя пад лялек танцоры балета Яўгена Якуша правялі ў цэнтры Гродна чарговы перфоманс.
Нібы ажылыя лялькі, артысты рухаліся пад электронную музыку за шклом велізарных вітрын. Харэаграфічную замалёўку шоў-балет прысвяціў прыгажосці чалавечага цела і здаровага ладу жыцця.
Лялечныя вобразы для акцыі зрабіла першы ў Беларусі дэнс-стыліст Olga Co, якая спецыялізуецца на распрацоўцы сцэнічных вобразаў. Музычнае афармленне акцыі запісаў ды-джэй Модна.




