У Гродне падчас пажару загінуў 5-гадовы хлопчык

У Гродне ўвечары 19 жніўня падчас пажару загінула дзіця. Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў кватэры на 7-м паверсе дзевяціпавярховага жылога дома па Мальшчынскай вуліцы. Спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік. 39-гадовую гаспадыню ўдалося выратаваць, а яе сын, 2010 года нараджэння, загінуў.

Прычына ўзгарання пакуль невядомая, праводзіцца расследаванне. Больш падрабязна пра здарэнне гл. тут.

Фота: МНС