У Гродне прайшлі прэм’еры шведскіх перфомансаў
5 верасня ў гродзенскім абласным драмтэатры рэжысёры Сібрыг Доктэр і Бено Ворхам паказалі вынік сваёй сумеснай працы з беларускімі танцорамі. Харэаграфічныя спектаклі “Але не я…” і “Там, дзе вада цячэ ўгару” рэпеціравалі менш чым два месяцы. У пастаноўках удзельнічаюць маладыя акцёры з Гродна і танцоры мінскага тэатра “Каракулі”. Для свайго прадстаўлення Сібрыг Доктэр адмыслова шукала беларускую музыку. У пастаноўцы “Там, дзе вада цячэ ўгару” гучаць гурты “Drum Ecstasy” і “Porte Moné”.
Бено Ворхам заўважыў, што многія людзі баяцца не зразумець абстрактнае мастацтва. “Яго не варта ігнараваць”, — лічыць танцор-імправізатар. — “Тут кожны можа знайсці для сябе штосьці важнае”.
Вечары сучаснай шведскай харэаграфіі арганізаваны пасольствам Швецыі ў Беларусі. 7 і 8 верасня перфомансы змогуць паглядзець жыхары Мінска ў тэатры беларускай драматургіі .