У Гродне п'яны ІП паведаміў пра бомбу ў начным клубе
У Гродне п'яны індывідуальны прадпрымальнік паведаміў пра бомбу ў начным клубе. Ён патэлефанаваў у міліцыю ў 5.24 раніцы і сказаў, што ў будынку закладзенае выбуховае прыстасаванне. Адтуль эвакуявалі 48 чалавек. Сапёры абследавалі будынак, але ніякіх небяспечных прадметаў не знайшлі.
Як інфармуе прэс-служба МУС, праваахоўнікі высветлілі, што ў міліцыю патэлефанаваў 28-гадовы мясцовы жыхар, ІП. Яго затрымалі. Распачатая крымінальная справа.