У Гродне разагналі ўзвод коннай міліцыі

Узвод коннай міліцыі перастаў існаваць у Гродне з-за эканамічнай немэтазгоднасці.
Пра гэта стала вядома у мінулыя выходныя, калі замест прыгожых жывёлаў, на якіх міліцыянты выязджалі ахоўваць лясны масіў Пышкі, яны пераселі на ровары.

Аказалася, што узвод коннай міліцыі, што існаваў у Гродне апошнія 10 год, быў расфармаваны наступным чынам: некалькі коняў аддалі ў Мінск, а астатніх... парэзалі на мяса.

Чакаецца, што сёлета конная міліцыя будзе расфармаваная і ў Мінску.

Сяргей Апановіч
, Еўрарадыё, Гродна