У Гродне выберуць самых экалагічных камунальнікаў
Конкурсы па лепшым выкарыстанні камунальных адкідаў і зніжэнні забруджвання паветра пройдуць у межах VIII Рэспубліканскага экалагічнага форуму. Фінальныя мерапрыемствы адбудуцца ў Гродне 27-29 жніўня. “Удзельнікі дэлегацый форуму – гэта супрацоўнікі прыродаахоўных арганізацый. Таксама прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і пераможцы нашых конкурсаў на тэму аховы прыроды”, – паведаміў Еўрарадыё супрацоўнік гродзенскага камітэта прыродных рэсурсаў Уладзімір Віндзівульскі.
У гонар маштабнага мерапрыемства госці закладуць алею ў цэнтры горада. Таксама ў праграме запланаваны навуковая канферэнцыя, выставы і кірмашы на экалагічную тэму. Сярод іншага пройдзе прэзентацыя раёнаў Гродзенскай вобласці.
Экалагічны форум павінен прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў экалогіі. Таму праграма багата насычаная забаўляльнымі імпрэзамі. Увечары 28 жніўня пройдзе дыскатэка для моладзі і феерверк.
“Як правіла, такімі мерапрыемствамі мы прыцягваем да экалагічнай тэмы іншых людзей, моладзь. Ёсць наша спецыфіка, а культурная праграма будзе цікавая ўсім", - адзначыў сп.Віндзівульскі.