У Гродне вызначылі пераможцу лепшага блога
Пераможцам першага беларускага конкурсу на гарадскога блогера стаў Андрэй Шалагінаў “Слай”, які працуе кіраўніком гандлёвага аддзела фірмы “Аванкамерс”. Конкурс ладзіўся на сайтах www.s13.ru і www.foto.grodno.net. Андрэй не мае ніякага дачынення да журналістыкі і першы раз удзельнічаў у такім мерапрыемстве. Аднак на
працягу месяца здолеў напісаць 20 артыкулаў і атрымаў 208 каментароў.
Па словах пераможцы, яго артыкулы былі прысвечаныя самым розным тэмам.
Андрэй Шалагінаў: “Напрыклад, артыкул пра дрэвы на Савецкай плошчы Гродна. Улады абяцалі ў мінулым годзе азеляніць яе, пасадзіць тысячу дрэваў, а пасадзілі ў 10 разоў менш. Таксама я пісаў на спартовую тэматыку, пра праблему фірмовага цягніка Гродна-Масква і іншыя”.
Увогуле ў конкурсе ў розных намінацыях удзельнічалі 23 чалавекі: "лепшы каментатар", "лепшы фатограф", “сучасны погляд на гістарычны горад”, “лепшы матэрыял пра субкультуру ў Гродне”, “лепшы матэрыял пра ІТ ў Гродне”.