У Гродне забаранілі майстар-класы для маладых PR-спецыялістаў
Сёння падчас першага гродзенскага рэгіянальнага студэнцкага форуму маладых PR-спецыялістаў "Prообраз-2008", які праходзіць ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, былі забаронены майстар-класы.
Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
"Як паведамілі арганізатары мерапрыемства ў неафіцыйнай размове, майстар-класы былі забаронены прарэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта па навучальнай, выхаваўчай працы і сацыяльных пытаннях Святланай Агіевец. Яна адмовілася даваць каментары на гэты конт.
Правядзенне майстар-класаў "Гераінавы піяр, альбо Прасоўванне ў сацыяльных сетках Інтэрнэту", які збіраўся праводзіць Юрый Заяц з http://egrodno.com/ і Сяргей Чабоцька з фірмы "Сайтадром" - "Прасоўванне і-нэт праектаў у рэгіёне" было забаронена яшчэ ўчора, аднак даведаліся выступоўцы пра гэта толькі сёння, як прыйшлі іх праводзіць".
І Юрый Заяц, і Сяргей Чабоцька адмовіліся каментаваць гэтую забарону. Сяргей Чабоцька паведаміў, што дакладныя прычыны забароны яму невядомыя, хутчэй за ўсё гэта звязана з тым, што ён мае дачыненне да блога s13.ru, які не падабаецца гарадскім уладам.
Юрый Заяц правёў свой майстар-клас неафіцыйна ў адной з гродзенскіх кавярняў. А Сяргей Чабоцька вырашыў гэтага не рабіць.