У Гродне затрымалі эксгібіцыяніста-"дармаеда"

У Гродне ў панядзелак затрымалі 22-гадовага эксгібіцыяніста-"дармаеда". Яго шукалі з 22 лютага. Тады малады чалавек у аўтобусе ў раёне прыпынку "Румлёўскі парк" дэманстраваў інтымныя часткі цела 12-гадовай школьніцы.

Прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці адзначае, што падазраваны раней не меў праблемаў з законам. Дзяўчынка яго апазнала. Хлопец ужо даў паказанні. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Мінску міліцыянеры затрымалі нецвярозага 40-гадовага эксгібіцыяніста, які ў лесапаласе па вуліцы Ілімскай дэманстраваў прахожым свае палавыя органы.

Здымак з архіву. Фота: Fotolia