У Гродне злодзей здзейсніў рабаўніцтва-"онлайн" (відэа)
Мужчына зайшоў у офіс фірмы па продажу медычнай тэхнікі ў момант, калі адтуль на час выйшла супрацоўніца.
Ён быў упэўнены, што камера віданазірання не працуе і не хаваў свайго твару. Зламыснік склаў у заплечнік будаўнічыя інструменты (у офісе ішоў рамонт) і спакойна выйшаў на вуліцу. Знайсці злодзея праваахоўнікам было не цяжка. Высветлілася, што мужчына "папрацаваў" яшчэ ў двух арганізацыях, адзначае тэлеканал АНТ.