У Гродне знайшлі гаспадара муляжа выбуховага прыстасавання

На месца неадкладна выехалі праваахоўнікі, жыхароў эвакуявалі. Высветлілася, што ў скрыні была электронная плата з дратамі. Распачалі крымінальную справу па артыкуле "хуліганства".

Як паведамляе БелаПАН, міліцыянеры высветлілі, што муляж зрабіў і пакінуў у паштовай скрыні малады чалавек, у якога склаліся непрыязныя адносіны з сям'ёй суседа. Такім чынам зламыснік вырашыў напалохаць яго жонку, якая рэгулярна правярала наяўнасць карэспандэнцыі.  

Паводле адной з версій, гродзенец помсціў суседу за тое, што той у сваёй кватэры рэгулярна гучна ўключаў музыку.

Здымак з архіву. Фота — bymedia.net