Жыхароў шматпавярховіка эвакуявалі з-за "бомбы" ў паштовай скрыні

У паштовай скрыні пад'езда аднаго з дамоў па вуліцы Пушкіна быў заўважаны прадмет, які нагадваў выбуховае прыстасаванне. На месца неадкладна выехалі праваахоўнікі, жыхароў эвакуявалі. Высветлілася, што ў скрыні была электронная плата з дратамі. Хто яе там пакінуў, невядома.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, якая і мусіць высветліць гаспадара платы. Паводле адной з версій, такім чынам невядомы вырашыў адпомсціць жыхару дома, які рэгулярна гучна ўключаў музыку, інфармуе БЕЛТА.

Здымак з архіву. Фота — bymedia.net