У Гродне з’явіцца шыльда ў гонар мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча

Шыльда ў гонар мінска-магілёўскага мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з'явіцца ў гродзенскім касцёле францысканцаў.
Памятны знак нагадвае пра падзеі 20-гадовай даўніны, калі ў 1988-м годзе Кандрусевіч быў прызначаны пробашчам гэтага касцёла.

За паўтара года біскупства ён заснаваў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, адкрыў каля 100 касцёлаў і распачаў выданне рэлігійнай літаратуры па-беларуску.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна