У Гродзенскі заапарк прывезлі з Расіі львіцу Саяну

У Гродзенскі заапарк прывезлі з Расіі львіцу Саяну.  Маладую драпежніцу спачатку даставілі ў спецыяльна абсталяванай скрыні самалётам з Краснаярска ў Маскву. З расійскай сталіцы Саяну везлі ў Гродна на аўтамабілі. Яе пасялілі па-суседству з клеткай льва Сімбэ, але ён да расіянкі пакуль не праяўляе цікаўнасці.

Паводле словаў дырэктара Гродзенскага заапарку, за Саяну было заплачана 1700 долараў. Зараз ад яе чакаюць патомства, якога ў гродзенскіх львоў не было 30 гадоў.

http://www.mirtv.ru