У гродзенскіх школах не могуць увесці курс “Гродназнаўства”
У 2008-09 навучальным годзе ў выдавецтве Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы надрукуюць падручнік па новым прадмеце “Гродназнаўства”. Наклад - 1 тыс. асобнікаў. Новы прадмет з’явіўся ў сярэдняй школе №5 шэсць гадоў таму і дагэтуль гэта адзіная сярэняя навучальная ўстанова горада, дзе яго выкладаюць. Хаця гарадскі савет дэпутатаў яшчэ ў 2006-м зацвердзіў праграму “Спадчына” да 2010 года, паводле якой яго павінны ўвесці ва ўсіх школах горада (іх больш за трыццаць).
Дарэчы, музейна-адукацыйную праграму “Гродназнаўства” распрацавалі супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, за што атрымалі ад Аляксандра Лукашэнкі прэмію "За духоўнае адраджэнне" па выніках 2007 года.
Цяпер прадмет з’яўляецца факультатыўным. Каб яго вывучаць, дзеці з іншых школ ходзяць у музей. Для гэтага трэба фармаваць групы і плаціць грошы.