У гродзенскім універсітэце знайшлі авіяцыйную бомбу

Бомбу знайшлі у корпусе Аграрнага ўніверсітэта, што на вуліцы Акадэмічнай у цэнтры горада, калі рабілі рамонт.


Давялося эвакуіраваць каля 100 чалавек. Аператыўна-следчая група з сапёрамі накіравалася у кабінет на другі паверх, дзе знаходзіўся небяспечны аб'ект.

Аказалася, што гэта - муляж авіябомбы. Ён застаўся ў пакоі з 2005 годзе, бо тады ў ім праводзілі заняткі па грамадзянскай абароне.