У Грузіі пачаліся датэрміновыя прэзідэнцкія выбары

У Грузіі ў суботу пачаліся датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. Акрамя таго, выбаршчыкам прапануецца адказаць яшчэ на два пытанні: "Ці жадаеце вы ўступлення Грузіі ў NATO?" і "Ці жадаеце вы, каб парламенцкія выбары адбыліся вясной 2008 года?".
За выбарамі назіраюць больш за тысячу міжнародных назіральнікаў, а таксама прадстаўнікі каля 40 мясцовых няўрадавых арганізацый і 161 СМІ. У дзень выбараў, на ўсіх участках у 10 буйных гарадах, будуць усталяваныя камеры назірання: адна каля рэгістрацыйнага стала, другая каля выбарчых урн.

Прэзідэнцкія выбары ў Грузіі адбудуцца пры любой яўцы выбаршчыкаў, а для перамогі неабходна набраць 50% плюс адзін голас ад той колькасці людзей, якія ўдзельнічалі ў выбарах. Калі ў першым туры не адзін з сямі кандыдатаў не пераможа, то другі тур павінен адбыцца праз два тыдні, 19 студзеня.

“Інтэрфакс”