У хакейнага клуба “Дынама-Мінск” з'явіцца свая латарэя “Супербонус”
Мінаблвыканкам заснаваў новую латарэю “Супербонус”, якая павінна аказаць фінансавую падтрымку хакейнаму клубу “Дынама-Мінск” і ўстановам фізічнай культуры і спорту Мінскай вобласці, піша “Штодзённік”.
Плануецца, што 50% чыстага прыбытку ад правядзення латарэі “Супербонус” будзе накіроўвацца ў абласны бюджэт.
Адтуль грошы пойдуць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і аказанне фінансавай падтрымкі мінскаму “Дынама” і ўстановам фізічнай культуры і спорту. Латарэя мясцовая. Гэта значыць яна будзе праводзіцца ў Мінскай вобласці.
Тэрмін яе правядзення — з моманту атрымання сведчання пра рэгістрацыю латарэі да канца 2012 года.