У харвацкім курорце Дуброўнік абвешчанае надзвычайнае становішча

Лясныя пажары, якія распаўсюджваюцца з-за гарачага надвор'я па тэрыторыі Харватыі, наблізіліся да прыгарадаў курортнага горада Дуброўнік. Сітуацыя настолькі сур’ёзная, што муніцыпальныя ўлады абвясцілі надзвычайнае становішча. Мэр горада Дубраўка Суіча заклікала жанчын, дзяцей і асобаў пажылога ўзросту, якія пражываюць у прыгарадах Дуброўніка, пакінуць сваё жытло. Для “бежанцаў” падрыхтаванае адмысловае сховішча ў цэнтры горада.

Па словах мэра, жыццё турыстаў, што прыехалі ў Дуброўнік, па-за небяспекай, бо яны пражываюць на ўзбярэжжы, дзе лясныя пажары адсутнічаюць.

"Интерфакс"