У інтэрнэце з'явілася песня пра будаўніцтва АЭС на Астравеччыне
У інтэрнэце з'явілася песня "Развітанне з Радзімай". Яна прысвячаецца планам беларускай улады пабудаваць атамную электрастанцыю на Астравеччыне. Тэкст да гэтай кампазіцыі (не блытаць з аднайменных паланезам Агінскага) напісаў паэт, які жыве недалёка ад Астравецкай пляцоўкі. Музыку стварыў Аляксандр Кліменцьевіч, а выканаў Юрый Бельскі, паведамляе сайт "Westki.info". Спампаваць песню можна па гэтай спасылцы.