У інтэрнэце з'явіліся праграмы ўступных выпрабаванняў

Праграмы ўступных выпрабаванняў у ВНУ і ССНУ Беларусі зацверджаныя і выстаўленыя ў інтэрнэце. Іх можна знайсці на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі. На сайце можна спампаваць праграмы па біялогіі, хіміі, фізіцы, матэматыцы, геаграфіі, грамадазнаўству, беларускай і рускай мовах, беларускай і рускай літаратурах. У бліжэйшыя тыдні яны будуць выдадзеныя асобнымі брашурамі.

Сёлета з праграмаў па ўсіх прадметах выключаныя тэмы, якія не праходзяць у 11-х штрых-класах, адзначае БЕЛТА. Тэмы, якія прадстаўленыя ў школьнай праграме для азнаямлення, таксама выключаныя з уступных праграм.