У іспанскім Бургасе падчас акцыі пратэсту арыштаваныя 40 чалавек
Акцыя пратэсту ў іспанскім горадзе працягваецца ўжо тры дні.
Як перадае РБК, арыштаваныя 40 чалавек, дзясяткі пацярпелі. Каля 3500 чалавек выйшлі на вуліцу выказаць сваю нязгоду з планамі мэрыі рэканструяваць старую вуліцу, ператварыўшы яе ў бульвар з падземнай паркоўкай. Пратэстоўцы лічаць гэта бессэнсоўнымі выдаткамі, якія пагоршаць фінансавыя праблемы горада.
Сітуацыя рэзка абвастрылася пасля першых сутычак з паліцыяй. Тады пратэстоўцы падпальвалі смеццевыя кантэйнеры і патрабавалі вызвалення 17 затрыманых, якіх паліцыя лічыць завадатарамі беспарадкаў.
Мэр Бургаса тым часам упэўнены, што большасць жыхароў горада падтрымліваюць рэканструкцыю вуліцы коштам 8 мільёнаў еўра. Па яго словах, гэты праект атрымаў падтрымку 80% жыхароў горада, якія галасавалі на муніцыпальных выбарах 2011 года.
Фота — AFP