У Італіі злавілі аднаго з самых небяспечных мафіёзі
Італьянская паліцыя арыштавала аднаго з кіраўнікоў "Каморы", які ўваходзіць у спіс 10 самых небяспечных злачынцаў Італіі.
62-гадовы Паскуале Руса быў затрыманы 1 лістапада непадалёк ад Неапаля. Бос мафіі хаваўся на ферме, абсталяванай складанай сістэмай назірання.
Пры ператрусе на ферме знайшлі зброю. Руса знаходзіўся ў вышуку з 1993 года. Яго некалькі разоў асуджалі да пажыццёвага зняволення за забойствы і ўдзел у арганізаванай злачыннай групоўцы.
Разам з Паскуале ў рукі паліцыі патрапіў яго брат, 47-гадовы Кармінэ Руса. Днём раней быў затрыманы іншы іх брат — Сальватору.
Па звестках італьянскай паліцыі, браты Руса рэарганізавалі "Камору" і стварылі ўплывовы мафіёзны клан у пачатку 1990-х гадоў, калі бос неапалітанскай мафіі Кармінэ Альф’еры быў арыштаваны і пачаў супрацоўнічаць з уладамі, піша La Repubblica.