У Івацэвічах на ўроку фізкультуры памёр ліцэіст

На ўроку фізкультуры ліцэіст першага курсу Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Гэта адбылося 3 траўня на стадыёне навучальнай установы, паведамляе БелаПАН. Ліцэісты здавалі нарматыў па бегу на 100 метраў. 17-гадовы юнак прабег дыстанцыю, даведаўся ў педагога свой вынік, адыйшоўся ўбок прыкладна на пяць метраў і зваліўся.

Першую дапамогу яму аказалі настаўнік і медработнік ліцэя. Брыгада хуткай дапамогі канстатавала смерць першакурсніка. Ён не стаяў на дыспансерным медуліку, якіх-небудзь абмежаванняў на заняткі фізкультурай не меў.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Івацэвіцкага раёна. Паводле папярэдніх звестак, прычынай смерці першакурсніка стала раптоўная сардэчная смерць.