У Ізраілі прайшла сустрэча рэпатрыянтаў з Беларусі
Традыцыйная штогадовая, ужо 55-я па ліку, сустрэча рэпатрыянтаў з Беларусі прайшла ў ізраільскім лесе Бен-Шэмен. У мерапрыемстве, арганізаваным Усеізраільскім аб'яднаннем выхадцаў з Беларусі, прымалі ўдзел таксама і амбасадар Беларусі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня і супрацоўнікі дыппрадстаўніцтва. У сваім выступе на сустрэчы міністр замежных спраў Ізраіля Авігдор Ліберман адзначыў, што двухбаковыя адносіны з Беларуссю "развіваюцца па ўзыходзячай траекторыі". Ігар Ляшчэня таксама падкрэсліў, што "за мінулы год нашыя краіны сталі бліжэй", паведамляе сайт aen.ru.