У Ізраілі ў моры патануў бізнэсмен з Беларусі

Грамадзянін Беларусі, які прыехаў у Ізраіль для серыі дзелавых сустрэч, вырашыў перад адлётам пакупацца ў Міжземным моры. У выніку здарылася трагедыя. Беларус прыехаў на нетанійскі пляж "Арба Анот" з сябрамі-ізраільцянамі. Калі яны выйшлі на бераг, ён вырашыў яшчэ паплаваць, каб працягнуць задавальненне. Але ўжо праз некалькі хвілін ён знік. Праз нейкі час выратавальнік знайшоў цела беларуса, якое плыло тварам уніз.

Усе намаганні медыкаў вярнуць да жыцця мужчыну не далі станоўчых вынікаў. Як адзначае сайт izrus.co.il, імя загінулага пакуль не публікуецца.