У кадэцкай вучэльні ў Севастопалі абваліўся дах — двое загінулі

У новым корпусе Прэзідэнцкай кадэцкай вучэльні ў Севастопалі 18 жніўня абрынуўся дах. Па дадзеных LifeNews, загінулі два чалавекі, пад заваламі застаюцца як мінімум шасцёра. Дакладна вядома, што частка канструкцыі даху нахімаўскага кадэцкага корпуса абрынулася на галовы людзям, як мяркуецца, будаўнікам, якія рыхтавалі вучэльню да новага сезона. Цяпер ратавальнікі праводзяць разбор завалаў, каб дастаць людзей з пад груды камянёў.

Па сведчаннях відавочцаў, дах новага будынка абваліўся ў адно імгненне. Новыя Прэзідэнцкія кадэцкія вучэльні ў 2014 годзе рыхтуюцца да адкрыцця з пачатку новага навучальнага года ў трох рэгіёнах Расіі: адкрыюцца на тэрыторыі Далёкаўсходняй федэральнай акругі ва Уладзівастоку, Сібірскага - у Кызыле, і ў горадзе федэральнага значэння - Севастопалі.