У Калінкавічах міліцыянеры злавілі валютчыка
У яго забралі больш за 15 мільёнаў рублёў, 450 долараў.
У Калінкавічах на рынку "Прывоз" міліцыянеры затрымалі жыхара Мазыра, так званага валютчыка. 47-гадовы мужчына незаконна абменьваў валюту. У гэты момант яго і схапілі праваахоўнікі.
Як інфармуе БЕЛТА, міліцыянеры знайшлі ў валютчыка больш за 15 млн рублёў, 450 долараў і 10 тысяч расійскіх рублёў. У адносінах затрыманага склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Яго чакае штраф.
Вядома, што 19-21 снежня ў Беларусі за незаконныя валютныя аперацыі былі затрыманыя 19 чалавек. Колькі валютчыкаў злавілі ў наступныя дні, пакуль невядома.
Фота — Reuters