У Канах - фільм пра забойства Літвіненкі
У праграму Канскага кінафестывалю знянацку быў уключаны дакументальны фільм "Бунт. Справа Літвіненкі" рэжысёра Андрэя Някрасава. Паказ прызначаны на 26 траўня. Дзеля гэтага фільму нават была змененая формула фестывалю. Стваральнікі вінавацяць Уладзіміра Пуціна ва ўдзеле ў забойстве Літвіненкі, а таксама ў стварэнні карупцыйнай сістэмы ўлады ў Расіі. Рэжысёр кажа, што ў фільм увайшлі сведчанні людзей, якія раней не наважваліся выступіць публічна. “Аднак страшная смерць Літвіненкі стала катарсісам”, – лічыць Андрэй Някрасаў.