У Капылі пад лёд праваліліся мужчына і тры дзяўчынкі

Здарэнне адбылося вечарам 19 студзеня, паведамляе БЕЛТА. 34-гадовы бацька разам са сваімі непаўналетнімі дочкамі (15 і 6 гадоў) вырашыў прагуляцца. Разам з імі была 16-гадовая сяброўка старэйшай з дзяўчынак. Мужчына павёў дзяцей гуляць па лёдзе на вадаём. У выніку праваліўся і ён сам, і дзяўчынкі. Маёр міліцыі, які праходзіў міма, падпоўз да іх, працягнуў галінку і дастаў усіх чатырох.



Пацярпелых з дыягназам пераахаладжэнне даставілі ў лякарню. Зараз яны знаходзяцца пад наглядам лекараў.



Дарэчы, за мінулыя суткі ў Беларусі на вадаёмах удалося выратаваць 9 чалавек. У МНС кажуць, што лёд яшчэ не ўмацаваўся, а значыць, выходзіць на яго небяспечна.



Фота — rfdeti.ru