У Касцюковічах пенсіянерка абмарозілася у сваёй хаце

У Касцюковіцкую раённую лякарню ў коме з агульным пераахаладжэннем арганізма і рознымі абмаражэннямі была шпіталізаваная 73-гадовая пенсіянерка, паведамляюць "Магілёўскія ведамасці". Міліцыянты высветлілі, што жанчына атрымала абмаражэнні , знаходзячыся ў сваёй хаце, якая не ацяплялася. Жанчына праляжала на падлозе каля трох сутак. Пражывала пенсіянерка з сынам.