У катастрофе еменскага самалёта выжыў адзін пасажыр

Адзін з пасажыраў, які знаходзіўся на борце еменскага самалёта, выжыў, перадае РІА “Новости”.
Аэробус упаў у Індыйскі акіян непадалёк ад Каморскіх астравоў. На яго борце было 153 чалавекі, у тым ліку 11 членаў экіпажу. Большасць пасажыраў — жыхары Францыі і Каморскіх астравоў.

Пошукавымі працамі займаюцца еменскія ратавальнікі, таксама да месца крушэння адпраўленыя два французскія ваенныя самалёты і карабель.

Прычыны катастрофы пакуль не ўсталяваныя, аднак кіраўнік ратавальных прац заявіў, што ў раёне крушэння былі неспрыяльныя для палёту ўмовы надвор’я.