У Казахстане асудзілі забойцу, які хаваўся ў Беларусі

У Казахстане асудзілі забойцу, які хаваўся ў Беларусі. 35-гадовы жыхар горада Паўладар зарэзаў бамжа яшчэ ў 1995 годзе. Ён з’ехаў у Расію, а пасля жыў у Беларусі.  Аднак сумленне не давала спакою мужчыне, у снах да яго рэгулярна з’яўляўся забіты, і ён вырашыў здацца праваахоўным органам. Мужчына вярнуўся на Бацькаўшчыну, распавёў пра абставіны забойства і папрасіў яго пакараць “самым суровым чынам”.

Паўладарскі суд асудзіў забойцу на 5 гадоў пазбаўлення волі. “Яго аповед шакаваў нават самых дасведчаных сышчыкаў”, цытуе словы аднаго са следчых сайт www.vz.ru.