У Казахстане пачынаюцца вайсковыя вучэнні NATO

Казахскія, брытанскія і амерыканскія войскі сёння пачынаюць 10-дзённыя сумесныя вучэнні па праграме NATO на ваенным палігоне Ільінскі каля Алматы.

У іх бяруць удзел больш як тысяча вайскоўцаў. Восьмыя па ліку вучэнні з’яўляюцца часткай праграмы NATO "Партнёрства дзеля міру", перадае Радыё Свабода. Паводле брытанскага ваеннага аташэ, сёлетнія мерапрыемствы закліканыя дапамагчы Казахстану стварыць сілы, здольныя далучыцца да альянсу NATO у магчымых міратворчых місіях.