У Казахстане знялі дошку памяці Уладзіміра Высоцкага
У казахстанскім горадзе Чымкент улады загадалі зняць дошку памяці Уладзіміра Высоцкага, легендарнага барда і акцёра.
Гэты крок чыноўнікі тлумачаць тым, што яна не адпавядала закону “Аб мовах”. У адпаведнасці з ім, уся інфармацыя мусіць быць на двух мовах — казахскай і рускай.
Аднак надпіс павінен спачатку выконвацца на казахскай мове. На дошцы памяці Высоцкага спачатку быў зроблены надпіс па-руску.
У 2003 годзе яе вырабілі на свае сродкі прыхільнікі творчасці Уладзіміра Высоцкага і ўсталявалі на арцы ўваходу ў Цэнтральны парк культуры і адпачынку. Мясцовыя ўлады абяцаюць, што ў выпадку, калі на дошцы будуць зробленыя праўкі, яна зноў з’явіцца на ранейшым месцы.
Інтэрфакс