У Кіеве патрабавалі далучыць частку Расіі да Кітая (фота)
14 траўня каля расійскай амбасады ва ўкраінскай сталіцы прайшоў пікет, арганізаваны грамадскімі актывістамі.
Яго ўдзельнікі кажуць, што іх акцыя — не жарт. Яны заявілі, што Яўрэйская аўтаномная вобласць на Далёкім Усходзе Расіі багатая на карысныя выкапні, але эканамічны стан рэгіёна крытычны. Таму нібыта і з'явілася ініцыятыўная група па правядзенні рэферэндума аб далучэнні расійскага рэгіёна да Кітая.
У Яўрэйскай аўтаномнай вобласці цяпер мала яўрэяў — многія даўно з'ехалі ў замежжа. А ўкраінцы па колькасці знаходзяцца на трэцім месцы. "Яны просяць самавызначэння, каб у далейшым мець лепшыя ўмовы жыцця", — цытуе словы аднаго з удзельнікаў пікета УНН.



