У Кіеве пройдзе канферэнцыя TED — “украінскі Давос для аптымістаў”

ТED (Technology, Entertainment, Design) — адкрытая канферэнцыя для ідэяў у розных галінах дзейнасці. Яна ўпершыню прайшла ў Каліфорніі ў 1984 годзе. Мэта мерапрыемства — распаўсюд ідэй, здольных змяніць свет. 
 
Пятая канферэнцыя TEDxKyiv — “украінскі Давос для аптымістаў” — адбудзецца 15 чэрвеня ва Украінскім доме. Сярод заяўленых тэмаў — узаемадзеянне ў соцыуме, паляпшэнне якасці жыцця і адукацыі, тэхналогіі і эканамічныя падыходы, што ствараюць будучыню. У гэтым годзе мэта канферэнцыі таксама — "абудзіць ва ўдзельніках інстынкт размнажэння каштоўнасцяў і памнажэння прагрэсу".
 
Ва Украіне ТED праходзіць з 2009 года ў 7 гарадах. Каб трапіць на TEDxKyiv, трэба зарэгістравацца на сайце мерапрыемства і набыць квіток.