У Кіеве пройдзе марш у падтрымку афіцыйнага прызнання УПА
У Кіеве сёння праходзяць акцыі з нагоды святкавання 65-х угодкаў заснавання Украінскай Паўстанчай Арміі. Каля 300 чалавек мітынгуюць супраць адзначэння гэтай даты. Яны
пераважна прадстаўляюць камуністаў і левыя арганізацыі.
Тым часам каля помніка Тарасу Шаўчэнку ўжо сабраліся каля тысячы актывістаў правых арганізацый - Усеўкраінскага аб'яднання "Свабода", Кангрэса ўкраінскіх нацыяналістаў, УНА-УНСО. Яны маюць намер правесці марш за прызнанне на афіцыйным узроўні УПА.
Нагадаем, напярэдадні прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка накіраваў у органы ўлады распараджэнне адсвяткаваць угодкі УПА. Ці будзе яно выканана ва ўсходніх абласцях, пакуль невядома.
Інтэрфакс